Алена Круталевіч. Фота з архіва
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны рэдактар галоўнай рэдакцыі інфармацыі Беларускага тэлеграфнага агенцтва Алена Круталевіч удастоена Падзякі Прэзідэнта Беларусі. Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена Алене Круталевіч за высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у прымнажэнне і развіццё культурнага патэнцыялу краіны, арганізацыю і правядзенне рэспубліканскіх мерапрыемстваў.
З гэтай жа фармулёўкай Падзякі Прэзідэнта ўдастоены генеральны дырэктар ТАА "Прадзюсарская кампанія Аўра" Яўген Алейнік, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, намеснік дырэктара ТАА "Музычная медыякампанія" Таццяна Кулакова, дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў ЗАТ "Другі нацыянальны канал" Алена Лобач, рэжысёр-пастаноўшчык Агата Мацко, намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая.-0-