Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 сакавіка 2022, 14:18

Галоўны мэсэдж Лукашэнкі спартсменам і трэнерам: за мной не заржавее, будзе рэзультат - заўсёды будзеце ў пашане, павазе

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што ў любой сітуацыі дзяржава знойдзе сродкі на падтрымку спартсменаў і трэнераў, калі яны будуць даваць рэзультат. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску аб выніках удзелу беларускіх спартсменаў у XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях і перспектывах развіцця зімовых відаў спорту ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, што рабіць. Пачынайце рабіць. У адваротным выпадку вы працаваць не будзеце. Усё я вам сказаў. Хочаце працаваць - працуйце. За мной не заржавее. Будзе рэзультат - вы будзеце заўсёды ў пашане, павазе. І ў матэрыяльных адносінах, - запэўніў кіраўнік дзяржавы. - Мы ў любых складаных сітуацыях знойдзем сродкі, каб падтрымаць і трэнера, і спартсмена. Калі вы хочаце".

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на вельмі напружаную сітуацыю ў Еўропе: "Запалка - і ўсё ўспыхне". "Таму нам трэба ў гэтай сітуацыі кожнаму на сваім месцы сабрацца і выдаць рэзультат. Сітуацыя вельмі сур'ёзная, напружаная. І мы гэта павінны бачыць і разумець", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі