Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 лютага 2023, 15:25

Галоўчанка далажыў аб кантролі цэн на імпарт, а Прэзідэнт расказаў гісторыю пра какава-зярняты

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя з цэнамі на імпартныя тавары абмеркавана 10 лютага на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях цэнаўтварэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праводзіцца работа па выбудоўванні кантролю пастаўкі імпартных тавараў на ўнутраны рынак па адэкватных цэнах. На сёння схема выглядае так. Дзяржаўны мытны камітэт ажыццяўляе маніторынг кошту больш як дзвюх тысяч увозімых таварных пазіцый, у выпадку ўстанаўлення фактаў перавышэння кошту (у нас ёсць назапашаная база рэальнага кошту такіх тавараў) ДМК тут жа інфармуе МАРГ. МАРГ у сваю чаргу аналізуе, як гэта ўплывае на інфляцыю, і прымае папераджальныя меры. За некалькі месяцаў работы гэтай сістэмы выяўлена каля 8 тыс. фактаў увозу па цане вышэйшай за індыкатыў. Гэта работа будзе прадаўжацца", - далажыў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, чаму нельга вызначыць канкрэтных імпарцёраў для асноўных таварных пазіцый. "Калі выгадна будзе", - дадаў ён.

Прэзідэнт растлумчыў сваю прапанову выпадкам з жыцця. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, аднойчы да яго звярнуліся з просьбай увезці ў краіну какава-зярняты. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не быў паглыблены ў сутнасць праблемы, але вырашыў падтрымаць бізнесменаў з адной, агульнай для ўсіх умовай: гэтыя какава-зярняты павінны быць пастаўлены на беларускі рынак па цэнах ніжэйшых, чым яны тады каштавалі на рынку. "Праз тры месяцы прыходзяць і гавораць: "Завезлі, аддалі на "Камунарку". Я гавару: "Але яны ўзялі?" - "А як яны не возьмуць? Дырэктар гаворыць: калі я не вазьму - заўтра пасадзяць. Чаму? Таму што намнога танней". Я гавару: "Хлопцы, завозьце ўсе аб'ёмы, калі гэта танней".

"Сапраўды танней прывезлі. Эканоміку паказалі, паказалі, колькі яны зарабілі. Гэта значыць нармальна. А чаму мы не можам па крытычных групах тавараў дамовіцца з людзьмі?" - удакладніў кіраўнік дзяржавы.

"Я лічу, што калі хтосьці можа прапаноўваць імпартны тавар па больш таннай цане, то гэта трэба заахвочваць, - адказаў Раман Галоўчанка. - Задача, да якой я падыходзіў некалькі разоў (на жаль, гэта ўся пературбацыя з лагістыкай яе парушыла), - гэта стварэнне па асноўных катэгорыях... Какава-зярняты - гэта вузкі прыклад. Вось памідоры, бананы - на іх сядзяць старыя імпарцёры, яны ведаюць, што, чаму, як. У мяне была такая думка, аж да таго, што Балбасава (лагістычны цэнтр у аграгарадку Балбасава. - Заўвага БЕЛТА) выкарыстоўваць для таго, каб зрабіць там вялікі размеркавальны цэнтр па такіх пазіцыях".

"Дык рабі. Для гэтага ж і стваралася", - нагадаў Прэзідэнт.

"Мы да гэтага блізка падышлі, ужо дамоўленасці былі. Але сітуацыя з санкцыямі і кавідам крыху зламала гэту схему. Але мы давядзём яе да канца, таму што гэта правільны шлях. Нельга ўсё манапалізаваць, але на асноўных катэгорыях тавараў мы гэта абавязкова адпрацуем", - паабяцаў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі