Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лютага 2020, 14:44

"Форма перагавораў была своеасаблівая" - Лукашэнка расказаў падрабязнасці сустрэчы з Пуціным у Сочы

14 лютага, Светлагорск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з калектывам Светлагорскага ЦКК расказаў падрабязнасці перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пачалі з сівых часоў"

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, форма перагавораў была своеасаблівая. Спачатку прэзідэнты сустрэліся за снеданнем, і ў такім фармаце перагаворы прадаўжаліся каля паўтары гадзіны. "Абмеркавалі ўсё, пачынаючы з сівых часоў", - заявіў Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў Сочы па выніках сустрэчы. Цяпер Прэзідэнт растлумачыў, што абмеркаванне пачалося яшчэ з праблем сярэдзіны мінулага стагоддзя, потым бакі закранулі сучасныя пагрозы ў сваім рэгіёне і іншых частках свету, у тым ліку і сітуацыю ва Украіне. "Пацярпелі нашы людзі. Вайна абсалютна неразумная, бесталковая, братазабойчая. Гэтага быць не павінна", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Мы ўсё абмяркоўвалі, супастаўляючы пункты гледжання. Я, вядома, акуратна выводзіў размову на тое, што разам мы многае зрабілі. Мы адстаялі нашу краіну. Я яму нагадаў, колькі загінула людзей, колькі вёсак было спалена разам з жыхарамі. Ён сказаў аб тым, што практычна 70 працэнтаў страт - расіяне", - раскрыў падрабязнасці Аляксандр Лукашэнка.

"Тое, што мы стваралі, у адну ноч аказалася чужым"

Потым лідары закранулі супрацоўніцтва ў савецкія гады і выйшлі на сучасныя праблемы ў нафтавай сферы. "Я нагадаў, што на тыя нафтаздабыўныя, газаздабыўныя свідравіны (у Расіі. - Заўвага БЕЛТА) ляталі самалёты з Гомеля, Віцебска, Магілёва, ды і з Мінска. Тое, што мы свідравалі і стваралі ў савецкія часы, у адну ноч аказалася чужым. І мы сёння вымушаны купляць па сусветнай цане гэту прадукцыю, а Расія ў сябе прадае гэта за паўцаны або адну трэць", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што Расія стала правапераемніцай Савецкага Саюза. Цяпер у краіне сабрана ядзерная зброя, уся замежная савецкая ўласнасць перайшла да яе. Іншыя постсавецкія рэспублікі ад гэтага нічога не атрымалі. "Усе грошы аказаліся там, і потым нас кінулі з савецкім рублём. Я ўсё гэта нагадаў, - расказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы нямала зрабілі і нямала пацярпелі".

На яго думку, Расія сёння як правапераемніца СССР не павінна адыходзіць ад абяцанняў савецкага ўрада. У прыватнасці, Прэзідэнт не разумее, чаму Беларусі, якая больш за ўсё пацярпела ад узрыву на Чарнобыльскай АЭС, не аказваецца падтрымка. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў расійскаму боку пастаўляць на пацярпелыя беларускія тэрыторыі газ па больш нізкай цане, чым у іншыя рэгіёны рэспублікі. "Людзі яшчэ не могуць карыстацца і драўнінай, і іншымі відамі паліва з-за гэтай бяды", - растлумачыў ён.

"Я нічога лішняга не хачу"

Перагаворы двух лідараў зацягнуліся і таму, што расійская дэлегацыя не змагла своечасова прыляцець у Сочы з-за дрэннага надвор'я. Аднак яе адсутнасць не перашкодзіла прадаўжэнню сустрэчы.

У пашыраным складзе пачалося абмеркаванне з сітуацыі, звязанай з работай Беларускай атамнай станцыі. Расійскі бок сарваў тэрміны будаўніцтва, і Беларусь цяпер прапануе знізіць для яе стаўку па выдзеленым на гэта крэдыце і перанесці тэрміны яго вяртання. Ёсць і іншы варыянт развіцця падзей: расійскаму генпадрадчыку можа быць выпісаны немаленькі штраф за парушэнні. У Сочы бакі дамовіліся знайсці кансэнсус па гэтым пытанні, аднак да цяперашняга часу да адной роўніцы так і не прыйшлі.

Наступная частка перагавораў была прысвечана цэнам на газ. "Цяпер усе папракаюць мяне ў гэтых Telegram-каналах, што Лукашэнка такі-сякі, таргуецца, хоча для сябе ўсё выцягнуць. Я нічога лішняга не хачу. Мы ў саюзе. І не толькі ў Саюзе Беларусі і Расіі, але і ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Мы дамовіліся, што ў нас будзе гандаль таварамі і паслугамі без мытных пошлін. А які ж саюз, калі няма роўных умоў для людзей, прадпрыемстваў. У вас газ, дапусцім, 200 долараў, а ў такіх прадпрыемстваў у Расіі - 100 або 80. Як з імі канкурыраваць? - спытаў Прэзідэнт. - Значыць, нам даводзіцца менш паліць электрычнасці, у халадзіне працаваць, зарплату людзям меншую плаціць і гэтак далей. Вось вам і роўныя ўмовы. Вось за што я змагаюся і чаго хачу. Ні ў якім разе не танней".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі