Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лютага 2021, 11:00

Фінальныя штрыхі падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу абмеркавалі на нарадзе ў Лукашэнкі

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў заключную нараду па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хоць работы яшчэ наперадзе нямала, і гэта работа будзе звязана не толькі з выступленнямі, заключэннямі, рэзалюцыямі Усебеларускага народнага сходу, але і з матэрыяламі даклада Прэзідэнта, яго выступлення на гэтым сходзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў пра сацыялагічныя даследаванні, якія праводзіліся ў Беларусі на працягу апошняга месяца ў два этапы. У іх прынялі ўдзел амаль 10 тыс. чалавек. "Гэта, можна сказаць, глыбокае вывучэнне настрояў у нашым грамадстве. Гэта ў 10 разоў больш, чым звычайна сацыёлагі даследуюць па тых ці іншых пытаннях групы людзей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Першы этап - мы ўзялі практычна чыста гарадское насельніцтва. Прадпрыемствы былі даследаваны сярэдняга ўзроўню (па настроях). Гэта значыць, не самыя адданыя ўладзе, але і не самыя апазіцыйныя - узялі сярэдзіну, - расказаў Прэзідэнт. - Другі этап - у апошні тыдзень пасля майго звароту да людзей, каб яны адказалі на пытанні. І там мы даследавалі ўсё насельніцтва, пачынаючы ад вёсак і заканчваючы горадам Мінскам".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, цяпер вынікі абагульняюцца. "Асабліва для мяне гэта было вельмі важна. Таму што выступаць на Усебеларускім народным сходзе, планаваць нешта, не ведаючы глыбінных настрояў у грамадстве, гэта вельмі складана. Таму было праведзена вывучэнне настрояў нашых людзей", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што аб'ектыўнасць даследаванняў самая высокая. У правядзенні сацапытанняў былі задзейнічаны замежныя сацыялагічныя службы. "Яны будуць, перш за ўсё, падводзіць вынікі. І нашы працавалі - і дзяржаўныя, і прыватныя сацыялагічныя арганізацыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы асобна выказаў словы ўдзячнасці ў адрас людзей, якія прымалі ўдзел у апытаннях у якасці рэспандэнтаў, і нагадаў, што даследаванне праводзілася на ўмовах поўнай ананімнасці. "Я вельмі ўдзячны людзям за тое, што яны прынялі ўдзел у гэтым даследаванні. Гэта будзе мець вялікае значэнне для выпрацоўкі будучых праграм і будучага руху нашай краіны ў тым ці іншым напрамку", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі