Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Фармат MILEX чарговы раз пацвярджае адкрытасць Беларусі - Лукашэнка

Прэзідэнт 15.05.2019 | 11:15
На выстаўцы
На выстаўцы

15 мая, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Фармат выстаўкі ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX чарговы раз пацвярджае адкрытасць нашай краіны, яе зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі ў сферы забеспячэння бяспекі. Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям выстаўкі, яго зачытаў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэтым прадстаўнічым форуме традыцыйна дэманструюцца асноўныя тэндэнцыі фарміравання сусветнага рынку зброі, а таксама найноўшыя дасягненні вядучых беларускіх і замежных вытворцаў прадукцыі ваеннага прызначэння. Фармат мерапрыемства чарговы раз пацвярджае адкрытасць нашай краіны, яе зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі ў сферы забеспячэння бяспекі, а таксама прадастаўляе магчымасць шырокай грамадскасці азнаёміцца з вынікамі работы айчыннага ваенна-прамысловага комплексу, які з'яўляецца адным з прыярытэтных, высокатэхналагічных сектараў нацыянальнай эканомікі", - гаворыцца ў прывітанні.

Прэзідэнт перакананы, што выстаўка будзе садзейнічаць абмену вопытам паміж распрацоўшчыкамі ўзбраенняў, дасць старт іх сумесным праектам і стане пляцоўкай для заключэння ўзаемавыгадных кантрактаў. Кіраўнік дзяржавы пажадаў арганізатарам, удзельнікам і гасцям MILEX 2019 здароўя, поспехаў і плённай работы.

Цырымонія афіцыйнага адкрыцця праходзіць сёння на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". Будуць прадэманстраваны два баявыя эпізоды. У першым інсцэніруюць штурм безыменнай вышыні ў час Вялікай Айчыннай вайны. У другім задзейнічаюць сучасныя ўзоры ваеннай тэхнікі, вырабленыя і прынятыя на ўзбраенне ў Беларусі ў апошнія гады, - браніраваныя машыны "Кайман", мадэрнізаваны БТР-70-БМ, а таксама цягач МЗКТ 500200, прызначаны для буксіроўкі артылерыйскай сістэмы 2Б23 "Нона". Тэхніка будзе ўдзельнічаць у дэманстрацыі знішчэння бандфарміравання, што ўварвалася на тэрыторыю Беларусі.

Асноўная выстаўка размешчана ў спарткомплексе "Мінск-Арэна" і на прылеглай адкрытай пляцоўцы. Яе адкрыццё пройдзе ў 15.00. Свае экспазіцыі прадставяць больш за 160 вытворцаў і экспарцёраў абароннай прадукцыі з Беларусі, Азербайджана, Германіі, Італіі, Казахстана, Кітая, Польшчы, Расіі, Сербіі і ПАР. Самыя маштабныя разгорнуць Беларусь, Расія, Казахстан і Кітай. У час MILEX пройдзе 8-я міжнародная навуковая канферэнцыя па ваенна-тэхнічных праблемах, пытаннях абароны і бяспекі, а таксама тэхналогій двайнога прызначэння.

Выстаўка па маштабах вырашаемых задач, складзе і ўзроўні ўдзельнікаў, наяўнасці выставачнай інфраструктуры лічыцца адной з буйнейшых ва Усходнееўрапейскім рэгіёне. Пачынаючы з 2001 года гэты маштабны зброевы агляд традыцыйна прыцягвае ўвагу вядучых айчынных і сусветных вытворцаў прадукцыі ваеннага прызначэння. Арганізатарамі выступаюць Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі, Міністэрства абароны і нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.