Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 жніўня 2022, 10:53

"Ёсць нешта новае - заўтра мы там будзем". Лукашэнка расказаў, як выбірае маршруты сваіх паездак

16 жніўня, Смалявіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання селекцыйна-насенняводчага комплексу Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па земляробстве расказаў, як ён выбірае маршруты сваіх паездак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пайшоў вал зваротаў людзей, вось "чаму Прэзідэнт да нас не прыедзе?" і гэтак далей. У нас жа тысячы, тысячы такіх кропак, куды просяць людзі прыехаць па розных прычынах: прыехаў - нешта зрабілі, паглядзець на Прэзідэнта, ён павінен паглядзець. Павінен сказаць, каб людзі разумелі, што некалькі тысяч - я ўсё роўна не паспею пабываць там. Напэўна, і не зусім правільна, калі я буду матацца па ўсіх кропках без выбару. Я еду туды, дзе можна ўбачыць нешта новае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прывёў у якасці прыкладу нядаўні візіт у Мядзельскі раён. Там уключылі ў абарот кінутыя землі і фактычна з нуля стварылі добрую гаспадарку. У планах у кіраўніка дзяржавы наведаць адну з гаспадарак пад Гроднам: "Нечым губернатар хоча нас здзівіць. Паглядзім, чым".

"Такім чынам, калі нешта ёсць новае, трэба аб гэтым гаварыць. І не для таго, каб толькі мне паглядзець. А для таго, каб гэта ўкараняць і асвойваць у краіне, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Давайце на-гара нешта новае - мы паедзем, паглядзім і будзем асвойваць".

У Смалявіцкім раёне Прэзідэнт азнаёміўся з дзейнасцю Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па земляробстве, які займаецца селекцыяй сельскагаспадарчых раслін і вытворчасцю арыгінальнага насення. "Такога нідзе няма. Гэтаму можа пазайздросціць любая дзяржава ў свеце. Таму, калі ёсць нешта новае, заўтра мы там будзем глядзець, каб распаўсюдзіць на ўсю краіну", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі