Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Ёлка ў стылі стымпанк і пано з бяросты - вучні ўручылі Лукашэнку навагоднія падарункі

Прэзідэнт 28.12.2017 | 13:01

28 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Вучні ўручылі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку навагоднія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, ад імя ўсіх дзяцей Беларусі. Падарункі былі сёння перададзены асабіста кіраўніку дзяржавы на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, якое прайшло ў Палацы Рэспублікі ў рамках акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін з падарункаў - пано "Зімовыя забавы". На ім паказаны дзеці, якія гуляюць у хакей, катаюцца на лыжах, каньках і санках, гуляюць у снежкі і лепяць снежную бабу. Работа выканана з тонкай расслоенай бяросты і аформлена дапаўненнем з аб'ёмнай кары. Яе аўтарамі сталі вучні аб'яднання па інтарэсах "Плафо" Жлобінскага гарадскога цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Эўрыка".

Другі сувенір, уручаны Прэзідэнту, - арт-аб'ект "Казачніца". Гэта навагодняя ёлка, выкананая ў стылі стымпанк у выглядзе паўмесяца з дрэва і скуры. Асноўнымі элементамі яе аддзелкі сталі дэталі гадзіннікавых механізмаў, металічныя маланкі, фігурнае каляровае шкло. Ёлка ўпрыгожана дэкарыраванай каляровай святлодыёднай стужкай, у якасці ёлачнага ўпрыгажэння выкарыстаны сімвал 2018 года - сабака. Работа выканана навучэнцамі Лідскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя меліярацыйнага будаўніцтва.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2018 года ў Беларусі налічвалася 8501,6 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна с плошчай Аўстрыі.