Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 09:00

Эканоміка, сітуацыя на граніцах з НАТА - Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 23 жніўня вечарам правялі тэлефонную размову. Дамовіліся аб ёй яшчэ ў час саміту АДКБ - прадоўжыць абмеркаванне сітуацыі ў Афганістане, зверыць гадзіннікі па актуальнай тэматыцы двухбаковага парадку дня, у прыватнасці эканамічных і ваенна-палітычных пытаннях, паведамляе БЕЛТА.

Размова ў выніку датычылася і эканамічнага складніка ўзаемаадносін. Гаварылі аб саюзных праграмах, якія на сённяшні дзень у высокай ступені гатоўнасці. Канкрэтныя рашэнні будуць прыняты ў бліжэйшы час.

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі маючыя адбыцца вучэнні "Захад-2021".

Асобна і падрабязна спыніліся прэзідэнты на сітуацыі на граніцы Беларусі з НАТА.

Гаварылі і аб супрацоўніцтве ў галіне падрыхтоўкі кадраў ваенных і спецслужбаў, а таксама ўзаемадзеянні ў галіне СМІ.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб графіку кантактаў на вышэйшым узроўні ў бліжэйшы час.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі