Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 студзеня 2023, 12:03

"Эканамічныя, навуковыя, гуманітарныя". Лукашэнка прапанаваў павялічыць фінансаванне праграм Саюзнай дзяржавы

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграмы Саюзнай дзяржавы скарачаць ні ў якім разе нельга, іх фінансаванне трэба павялічваць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Добра, што ў нас год пачынаецца з гэтага мерапрыемства. Шчыра кажучы, нам трэба актуалізаваць парадак дня Саюзнай дзяржавы і пачаць з таго, каб падвесці вынікі шляху, які пройдзены, намеціць планы на будучае. Для гэтага трэба вышэйшыя органы нашай Саюзнай дзяржавы ў вочным фармаце ўжо сабраць і правесці адпаведнае пасяджэнне. Я думаю, што можна было б выбраць алгарытм таго, што Саўмін правядзе сваё пасяджэнне, і па выніках вызначым час пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета, які пройдзе на ўзроўні вышэйшых службовых асоб нашай Саюзнай дзяржавы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым галоўным пытанням у двухбаковым парадку дня павінна быць рэалізацыя галіновых праграм, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Эканамічныя, навуковыя, гуманітарныя і іншыя праграмы, якія мы фінансуем. Скарачаць ні ў якім разе нельга. Трэба толькі павялічваць фінансаванне, паклаўшы ў аснову найбольш актуальныя прынцыпы і напрамкі нашай работы ў эканоміцы: імпартазамяшчэнне і гэтак далей. Тое, што трэба цяпер нашым дзяржавам, - і Беларусі, і Расіі ў тым ліку", - адзначыў Прэзідэнт.

"Я думаю, што мы яшчэ сустрэнемся да пасяджэння ВДС пасля саюзнага Саўміна. Знайдзіце час, каб мы селі і выпрацавалі парадак дня Вышэйшага Дзяржсавета. Перагаварыце з Адміністрацыяй Прэзідэнта Пуціна наконт графікаў. Мы тут вызначымся. Калі трэба, я перагавару з Прэзідэнтам Пуціным, і мы вызначым парадак дня канчаткова для ўнясення на пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета. І вызначым тады ўжо час, узгоднім", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь і Расія цяпер рэалізуюць саюзныя праграмы, зацверджаныя дэкрэтам Вышэйшага дзяржаўнага савета 4 лістапада 2021 года. На 1 студзеня 2023 года 28 саюзных праграм выкананы на 67,8 працэнта. У поўным аб'ёме рэалізаваны 7 праграм: па інтэграцыі інфармацыйных сістэм дзяржаўных кантралюючых органаў па прасочвальнасці тавараў; інтэграцыі інфармацыйных сістэм транспартнага кантролю; гарманізацыі валютнага рэгулявання і валютнага кантролю; гарманізацыі патрабаванняў у галіне процідзеяння адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму для фінансавага сектара; уніфікацыі рэгулявання бухгалтарскага ўліку; інтэграцыі інфармацыйных сістэм дзяржаўных кантралюючых органаў у частцы ветэрынарнага і каранціннага фітасанітарнага кантролю; развіцці атамнай энергетыкі. На заключным этапе знаходзіцца выкананне саюзнай праграмы ў сферы гарманізацыі падатковага і мытнага заканадаўства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі