Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё Беларусі абмеркавалі на нарадзе ў Лукашэнкі

Прэзідэнт 10.01.2019 | 12:39

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння нараду аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў 2019 годзе і падыходах да далейшага развіцця інтэграцыйных напрамкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Няма неабходнасці гаварыць, што святы скончыліся і трэба інтэнсіўна ўключацца ў работу. Год наперадзе нялёгкі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Няма неабходнасці, таму што мы не адпачывалі так, як нашы суседзі, тыдзень-два. Мы даўно пачалі работу, таму настроены на патрэбны лад".

У час нарады кіраўнік дзяржавы прапанаваў абмеркаваць пытанні эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Беларусі ў 2019 годзе. "Шмат аб гэтым гаворыцца і аб тым, што гэта перадвыбарны год, - гэта сапраўды так. У нас дастаткова пытанняў, якія трэба вырашаць лепш, чым яны вырашаюцца цяпер. Мы ўмеем вырашаць гэтыя пытанні", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, трэба абмеркаваць у тым ліку пытанні, звязаныя з развіццём беларуска-расійскіх адносін, узаемадзеяннем краін у фармаце ЕАЭС і АДКБ. Асобную ўвагу кіраўнік дзяржавы мае намер удзяліць вынікам перагавораў з Прэзідэнтам Расіі, якія адбыліся ў канцы снежня мінулага года.

"Усё гэта падлягае абмеркаванню, каб не было ніякіх недагаворванняў і, галоўнае, каб у вас не заставалася нейкіх сумненняў наконт вырашэння важных пытанняў для нашай краіны", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Правілы нарыхтоўкі бярозавага соку Сок можна збіраць пасля пачатку руху сокаў. Дыяметр дрэва пры падсочцы - не меншы за 20 см.