Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 снежня 2021, 11:20

Эйсмант: Прэзідэнт нас усіх пастаянна трымае ў тонусе

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, асабліва ў ходзе выязных мерапрыемстваў, часта мяняе загадзя падрыхтаваны сцэнарый наведвання. Аб гэтым прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант расказала ў эфіры праекта "Паспець да паўночы" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Працуючы з Аляксандрам Лукашэнкам, мы сапраўды заўсёды гатовы да абсалютна нестандартных падыходаў да правядзення мерапрыемстваў. Да таго, што Прэзідэнт у 9 з 10 выпадкаў, калі гэта выязное мерапрыемства, не пойдзе па загадзя падрыхтаваным і вывераным маршруце. Так, ён паглядзіць тое, што яму прапануюць. Ён паважае працу людзей, працу каманды, якая гэта рыхтуе. Але абавязкова зазірне ў той самы пакой, у які ніхто не меркаваў, каб Прэзідэнт зазірнуў, - расказала прэс-сакратар. - Мы да гэтага маральна і ўнутрана заўсёды гатовы, але прадбачыць немагчыма. Не дае расслабіцца ніколі. І гэта вельмі важна. Прэзідэнт нас усіх пастаянна трымае ў тонусе".

Наталля Эйсмант расказала, што пры падрыхтоўцы да выязных мерапрыемстваў кіраўніку дзяржавы прапануюць пэўны маршрут. У яго ўключаюць асноўныя рэперныя кропкі - тыя месцы, куды Прэзідэнт павінен зайсці, дзе асноўнае, галоўнае. "Напярэдадні глядзім гэты маршрут, прапрацоўваем, і СМІ для зручнасці работы павінны разумець", - сказала яна. Пры гэтым усе цудоўна ўсведамляюць, што ў працэсе маршрут можа быць зменены, і ўсё можа пайсці зусім інакш, будзе імправізацыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі