Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2021, 17:11

Эйсмант абвергнула домыслы і расказала пра сапраўдны змест праведзенай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант расказала пра сапраўдны змест праведзенай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна. Абмяркоўваліся самыя розныя пытанні, пачынаючы ад супрацоўніцтва ў эканоміцы і фінансавай сферы да транспарту і лагістыкі, барацьбы з пандэміяй і некаторых міжнародных тэм. У тым ліку ўрадам дзвюх краін даручана распрацаваць і прыняць сумесны план процідзеяння заходнім санкцыям. Аб гэтым яна заявіла ў каментарыі МДТРК "Мір", паведамляе БЕЛТА.

Аб "пісаннях" у СМІ

"Спачатку хачу адрэагаваць на разнастайныя "пісанні", якія традыцыйна з'яўляюцца ў СМІ. У прыватнасці, аб тым, што ўчарашняя сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі нібыта была экстраннай і пазапланавай, - сказала прэс-сакратар. - Наконт гэтага заўважу, што кіраўнікі дзяржаў намецілі гэту сустрэчу яшчэ ў тэлефоннай размове 1 ліпеня. І адной з падстаў для яе правядзення і фарміравання парадку дня стала пісьмо Прэзідэнта Беларусі ў адрас Прэзідэнта Расіі, якое датычыцца эканомікі і фінансаў, а таксама процідзеянне санкцыйнай палітыцы калектыўнага Захаду ў адносінах да Беларусі і Расіі".

"Прэзідэнтам трэба было абмеркаваць план сумесных дзеянняў у гэтай сітуацыі, і ў час тэлефоннай размовы Прэзідэнт Пуцін прапанаваў сустрэцца ў Санкт-Пецярбургу", - дадала Наталля Эйсмант.

Паводле яе слоў, у час сустрэчы быў закрануты ўвесь спектр пытанняў, і іх можна падзяліць на некалькі тэматычных блокаў.

Эканоміка і фінансы, процідзеянне санкцыям

"Урадам даручана распрацаваць і прыняць той самы сумесны план процідзеяння санкцыям", - заявіла прэс-сакратар.

Абмяркоўвалася таксама зняцце бар'ераў, што застаюцца, на пастаўкі беларускай прадукцыі, у тым ліку ў сферы дзяржзакупак.

"Беларускія банкі будуць падтрыманы неабходнымі аб'ёмамі прадастаўляемых рэсурсаў для ажыццяўлення гандлёвых аперацый", - расказала Наталля Эйсмант.

Таксама ў гэтым блоку - пытанне бесперабойных паставак вуглевадароднай сыравіны ў Беларусь. "Цана на прыродны газ у 2022 годзе не вышэйшая за цану 2021-га. Канчаткова яна будзе вызначана да канца бягучага года", - сказала прэс-сакратар.

Яна адзначыла, што абмяркоўваліся і іншыя пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння.

Інтэграцыйная тэматыка, саюзныя праграмы

Наталля Эйсмант расказала, што завершана работа над саюзнымі праграмамі па гарманізацыі падатковага заканадаўства і ўзаемадзеянні ў мытнай сферы. "Знойдзена рашэнне па падатковым манеўры ў Расіі ў галіне перапрацоўкі нафты ў частцы кампенсацыі страт Беларусі ад таго самага падатковага манеўру", - заявіла яна.

Бяспека і абарона, процідзеянне тэрарызму, кібербяспека

Прэс-сакратар расказала, што па гэтым блоку пытанняў у абедзвюх краін падыходы абсалютна адзіныя. "Узаемная падтрымка і дамоўленасць дзейнічаць сумесна", - адзначыла Наталля Эйсмант, падводзячы вынікі перагавораў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Бягучыя пытанні, уключаючы асенні ВДС

"З блока бягучых пытанняў можна вылучыць маючае адбыцца восенню пасяджэнне Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Фінальныя рашэнні па шэрагу абмеркаваных учора пытанняў, зусім магчыма, будуць замацаваны менавіта там. Парадак дня будучага пасяджэння ў першым прыбліжэнні кіраўнікі дзяржаў прагаварылі ўжо", - сказала Наталля Эйсмант.

Транспарт і лагістыка

Прэс-сакратар заявіла, што гэта тэматыка ўваходзіць у лік актуальных пытанняў. "Ад аднаўлення транспартных зносін паміж краінамі да павелічэння колькасці рэйсаў і пашырэння геаграфіі палётаў "Белавія" ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Сочы і іншыя гарады Расіі".

Пандэмія

"Пытанне процідзеяння COVID-19, ход вакцынацыі і эпідэміялагічную абстаноўку ў цэлым прэзідэнты таксама закранулі ў размове", - расказала Наталля Эйсмант.

Міжнародны парадак дня

"Міжнародны парадак дня - заходняя палітыка ў адносінах да Беларусі і Расіі, у прыватнасці Еўрапейскага саюза і ЗША, - заявіла прэс-сакратар. - Украіна. Тут асобна абмеркавалі сітуацыю з павелічэннем ваеннай прысутнасці блока НАТА на тэрыторыі краіны. У прыватнасці, правядзення маштабных вучэнняў і планы Альянсу па будаўніцтве ваенных баз".

Акрамя таго, прэзідэнты абмеркавалі тэму процідзеяння дзяржаў - членаў АДКБ пагрозам у Сярэдняй Азіі ў сувязі з вывадам войскаў ЗША з Афганістана.

"Наогул учарашняя размова доўжылася больш як 5 гадзін. Спектр тэм, якія абмяркоўваліся, быў самы шырокі. Прэзідэнты абмеркавалі ўсе пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць", - рэзюмавала Наталля Эйсмант.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі