Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

ЕАЭС павінен стаць паўнацэнным эканамічным саюзам з роўнымі ўмовамі для ўдзельнікаў - Лукашэнка

Прэзідэнт 19.04.2019 | 13:03
Фота з архіва
Фота з архіва

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕАЭС павінен стаць паўнацэнным эканамічным саюзам з роўнымі ўмовамі для яго ўдзельнікаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусі не важна інтэграцыя дзеля інтэграцыі. "Мы разлічваем на дасягненне канкрэтных мэт, якія дадуць прыкметны вынік для эканомік і народаў нашых краін. ЕАЭС павінен стаць паўнацэнным эканамічным саюзам з роўнымі ўмовамі для яго ўдзельнікаў. Вырашэнне гэтай задачы стане прыярытэтным напрамкам нашага старшынства ў гэтай арганізацыі ў 2020 годзе", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Сёння Беларусь гатова адыгрываць больш значную ролю гандлёвага канала для шматмільённага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза і краін СНД з Еўрапейскім саюзам", - дадаў Прэзідэнт.

Гаворачы аб прыярытэтах знешняй палітыкі на Усходзе, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што тут намаганні накіраваны на актыўны ўдзел у інтэграцыйных аб'яднаннях на постсавецкай прасторы. Беларусь нязменна прытрымліваецца ўзятага 20 гадоў таму курсу на стварэнне Саюзнай дзяржавы. У ліку прыярытэтаў Аляксандр Лукашэнка назваў і супрацоўніцтва ў СНД, адзначыўшы, што для многіх краін, якія ўваходзяць у яго, гэта фактычна адзіная пляцоўка не толькі для гандлёвага, але і палітычнага дыялогу.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.