Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2020, 13:32

Дзмітрый Пантус назначаны старшынёй Дзяржкамваенпрама

4 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Дзмітрый Пантус назначаны старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі. Да гэтага часу ён займаў пасаду намесніка кіраўніка гэтага ведамства. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не толькі Раман Галоўчанка (былы кіраўнік Дзяржкамваенпрама, а цяпер - прэм'ер-міністр. - Заўвага БЕЛТА) вас прапаноўваў на гэту пасаду, але і многія, хто з вамі працаваў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён выказаў надзею, што па абмеркаваных нядаўна напрамках у ваенна-прамысловым комплексе работы будуць паспяхова прадоўжаны, і гэта сфера атрымае далейшае развіццё.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі