Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 снежня 2020, 14:36

"Дзяжурны па краіне" - Лукашэнка расказаў, як правядзе Новы год

31 снежня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы сёння з журналістамі і супрацоўнікамі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, расказаў, як правядзе Новы год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Новы год я правяду як звычайна. Я ўжо шмат разоў гаварыў: калі ўсе п'юць (а на Новы год усе п'юць), хоць адзін чалавек, адказны за краіну, дзяжурны па краіне, павінен быць цвярозым, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мне проста: я чалавек непітушчы".

Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта ні ў якім разе не піяр: ён заўсёды ў галоўныя святочныя дні на пасту. "Калі вытрымаю гэтыя некалькі сутак (я ўжо забыў, калі нармальна спаў), то пагляджу ўласны зварот да беларускага народа", - дадаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, ён запісваўся ў незвычайным фармаце, і яму цікава, што атрымалася ў выніку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі