Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 снежня 2020, 16:27

Дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказы і распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Згодна з указам ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены 43 дзеячам розных сфер за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, вялікі асабісты ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і ўкараненне новых медыцынскіх тэхналогій, значныя дасягненні ў дарожным будаўніцтве, заслугі ў развіцці сферы адукацыі, культуры і мастацтва.

Ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Турчын, ордэнам Пашаны - старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, ордэнам Францыска Скарыны - ігумення Гродзенскага Свята-Раства-Багародзічнага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра Беларускай праваслаўнай царквы Марыя Глухава (ігумення Гаўрыіла).

Вялікая група работнікаў розных сфер адзначана медалём "За працоўныя заслугі". Сярод іх начальнікі галоўных упраўленняў па ахове здароўя Мінскага і Гомельскага аблвыканкамаў Наталля Баярская і Мікалай Кудзяньчук, генеральныя дырэктары ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст нумар 6" Васіль Доўгань і ААТ "Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній" Аляксандр Зубік, намеснікі старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандр Кручанаў і Іван Маркевіч, намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Арцём Цуран, начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Юрый Крывашэеў, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці - галоўны ўрач Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Нячай, вадзіцель пагрузчыка філіяла "Дарожна-будаўнічае ўпраўленне нумар 13" ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст нумар 5" Пётр Русак, дырэктар кінатэатра "Кастрычнік" КУП "Гроднааблкінавідэапракат" Уладзімір Хлябіч.

Медаля Францыска Скарыны ўдастоены кіраўнік Навагрудскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы Мікалай Апалька (архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый), артыст-вакаліст - вядучы майстар сцэны Магілёўскай абласной філармоніі Вольга Гарнічар і прафесар кафедры "Лакаматывы" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Леанід Сасноўскі.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні. Артыст-вакаліст Маладзёжнага тэатра эстрады Жанет Бутэрус-Сарока ўдастоена звання заслужанага артыста, намеснік дырэктара (па лячэбнай рабоце) Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава Анатоль Маўрычаў - заслужанага ўрача, генеральны дырэктар РУП "Магілёўаўтадар" Анатоль Лапацін - заслужанага будаўніка.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта 47 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці.

За шматгадовую плённую працу ў галіне дарожнага будаўніцтва, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, датэрміновы ўвод у эксплуатацыю аб'екта "Рэканструкцыя пуцеправода "Полацкі" ў горадзе Віцебску" Падзяка аб'яўлена работнікам філіяла "Мостабудаўнічае ўпраўленне нумар 5" ААТ "Мостабуд": намесніку дырэктара Аляксандру Максімовічу, бетоншчыку Станіславу Калчанаву і машыністу аўтамабільнага крана Аляксандру Санцу.

Падзякі Прэзідэнта ўдастоена таксама вялікая група прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за плённую працу, высокі прафесіяналізм, актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. Сярод іх намеснікі старшынь аблвыканкамаў: Брэсцкага - Генадзь Барысюк, Магілёўскага - Валерый Малашка, Віцебскага - Уладзімір Пенін, Гродзенскага - Віктар Пранюк, Гомельскага - Уладзімір Прывалаў, а таксама творчы работнік Юлія Быкава, артыстка прадзюсарскага цэнтра "Спамаш" Алёна Ланская, старшыня праўлення Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў, генеральны дырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш" Надзея Лазарэвіч, старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна, заснавальнік грамадскага аб'яднання "Патрыёты Беларусі" Сяргей Рачкоўскі, галоўны ўрач 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска Дзмітрый Шаўцоў.

Першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан адзначана Падзякай Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне комплексных мерапрыемстваў па процідзеянні распаўсюджванню інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі.

Падзяка аб'яўлена таксама старшыні агракамбіната "Сноў" Мікалаю Радаману за шматгадовую плённую працу ў аграпрамысловым комплексе, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці і актыўную грамадскую дзейнасць, начальніку канструктарскага аддзела нумар 2 ААТ "Інстытут Магілёўграмадзянпраект" Алесі Купаве - за шматгадовую плённую працу, асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны, своечасовы ўвод у эксплуатацыю аб'ектаў сацыяльнага і вытворчага прызначэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі