Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 студзеня 2020, 20:33

Дзяржузнагарод Беларусі ўдастоены дзеячы розных сфер, уключаючы Анфімава, Ліса і Белаконева

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўных узнагарод удастоены 96 прадстаўнікоў розных галін за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці краіны і ўмацаванне грамадскага парадку, развіццё сельскай і дарожнай гаспадаркі, чыгуначнага і нафтаправоднага транспарту, заслугі ў сферах адукацыі, навукі, культуры, мастацтва і спорту. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэнам "За службу Радзіме" " II ступені ўзнагароджаны начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першы намеснік Міністра абароны (2014-2019 гады) Алег Белаконеў.

Начальнік ракетных войскаў і артылерыі - начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Генадзь Казлоўскі, начальнік упраўлення дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў палкоўнік міліцыі Дзмітрый Карзюк і першы намеснік начальніка дзяржаўнай пажарнай аварыйна-выратавальнай установы "Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння" МНС палкоўнік унутранай службы Андрэй Мяцельскі ўдастоены ордэна "За службу Радзіме" " III ступені.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па самба дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі "Стайкі" Вячаслаў Кот, кіраўнік вытворчай брыгады ў раслінаводстве сельгаспрадпрыемства "Гіркі" Воранаўскага раёна Марыя Козіч.

Гэтай жа ўзнагародай адзначаны заслугі старшыні Брэсцкага аблвыканкама Анатоля Ліса, старшага электрамеханіка па абслугоўванні і рамонце ўстройстваў чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Пятра Панасюка і дырэктара сельгаспрадпрыемства "Алекшыцы" Бераставіцкага раёна Валерыя Паўлюкевіча.

Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны дырэктар выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Мастацкая літаратура" Аляксандр Бадак, першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Святлана Копцева і член Беларускага саюза мастакоў Валерый Шкаруба.

У адпаведнасці з указам заслугі работнікаў розных сфер таксама адзначаны медалямі і ганаровымі званнямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі