Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2021, 08:01

"Дзяржсімволіка абараняе суверэнітэт Беларусі" - Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём герба і сцяга

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сучасныя герб, сцяг і гімн аб'ядноўваюць лёсы розных пакаленняў беларусаў, увасабляюць шматвяковы вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, з'яўляюцца арыенцірам на будучыню роднай краіны - мірнай, моцнай і суверэннай", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што гісторыя стварэння нашых першых сімвалаў дзяржаўнасці непарыўна звязана з савецкай эпохай, якая падарыла народам законнае права на самавызначэнне. "Са здабыццём іх мы, беларусы, адбыліся як нацыя, разам з брацкімі рэспублікамі прайшлі вялікі шлях ад беларускай народнасці да народа-пераможцы, сталі краінай - заснавальніцай ААН, набылі статус паўнапраўнага ўдзельніка міжнародных адносін і, нягледзячы на беспрэцэдэнтны знешні націск, захавалі сваю незалежнасць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння дзяржаўная сімволіка абараняе суверэнітэт Беларусі, аб'ядноўваючы ўсіх нас у імкненні зберагчы жыццёвы ўклад, спрадвечныя традыцыі і гераічнае мінулае".

Кіраўнік дзяржавы пажадаў суайчыннікам здароўя, шчасця, радасці, дабрабыту і новых дасягненняў на славу Айчыны.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга

Дарагія беларусы!

Віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Сучасныя герб, сцяг і гімн аб'ядноўваюць лёсы розных пакаленняў беларусаў, увасабляюць шматвяковы вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, з'яўляюцца арыенцірам на будучыню роднай краіны - мірнай, моцнай і суверэннай.

Гісторыя стварэння нашых першых сімвалаў дзяржаўнасці непарыўна звязана з савецкай эпохай, якая падарыла народам законнае права на самавызначэнне. Са здабыццём іх мы, беларусы, адбыліся як нацыя, разам з брацкімі рэспублікамі прайшлі вялікі шлях ад беларускай народнасці да народа-пераможцы, сталі краінай - заснавальніцай ААН, набылі статус паўнапраўнага ўдзельніка міжнародных адносін і, нягледзячы на беспрэцэдэнтны знешні націск, захавалі сваю незалежнасць.

Сёння дзяржаўная сімволіка абараняе суверэнітэт Беларусі, аб'ядноўваючы ўсіх нас у імкненні зберагчы жыццёвы ўклад, спрадвечныя традыцыі і гераічнае мінулае.

Са святам вас, дарагія сябры! Здароўя, шчасця, радасці, дабрабыту і новых дасягненняў на славу Айчыны.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі