26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Існуючая ў рэспубліканскай уласнасці доля Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці ў статутным фондзе СТАА "Белвест" у памеры 55 працэнтаў адчужаецца ТАА "Група Белвест". Адпаведны ўказ нумар 278 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Доля будзе адчужана ў трохмесячны тэрмін па рыначным кошце і на ўмовах аплаты ў растэрміноўку на працягу пяці гадоў з даты заключэння дагавора куплі-продажу.
Абавязацельствам ТАА "Група Белвест" пасля набыцця долі канцэрна "Беллегпрам" з'яўляецца стварэнне холдынга "БЕЛВЕСТ". У яго склад увойдуць кіруючая кампанія холдынга ТАА "Група Белвест", СТАА "Белвест", таварыствы, якія адказваюць за рэалізацыю абутку, і ТАА "ЛАЦІТ - Лабараторыя лічбавых тэхналогій".
ТАА "Група Белвест" таксама неабходна будзе інвесціраваць па 31 снежня 2023 года ў асноўны капітал СТАА "Белвест" не менш як Br30 млн для мадэрнізацыі існуючых і стварэння новых вытворчых магутнасцей і захаваць да 1 студзеня 2021 года сярэдняспісачную колькасць работнікаў СТАА "Белвест" на ўзроўні не ніжэйшым, чым у студзені 2019 года.
Указ прыняты ў мэтах развіцця гарбарна-абутковай галіны краіны і СТАА "Белвест", у тым ліку шляхам укаранення на прадпрыемстве сучасных тэхналогій пры вытворчасці абутку.-0-