Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 чэрвеня 2020, 16:50

Дзяржава будзе кампенсаваць бацькам дзяцей-інвалідаў палову мытных пошлін пры ўвозе легкавых аўто

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 188, якім уносяцца змяненні ва ўказ нумар 140 ад 10 красавіка 2019 года "Аб кампенсаванні мытных пошлін, падаткаў". Дакумент прыняты ў мэтах дадатковай сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Згодна з указам, норма аб кампенсаванні 50 працэнтаў мытных пошлін, падаткаў, якія падлягаюць выплаце пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі транспартных сродкаў, распаўсюджваецца таксама і на бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў), апекуноў (папячыцеляў) дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў. Раней такое кампенсаванне пошлін, падаткаў было прадугледжана для інвалідаў I або II групы, бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў) у шматдзетных сем'ях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі