Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 лютага 2024, 20:55

Дзяржаўных узнагарод удастоены звыш 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўных узнагарод удастоены звыш 90 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 40 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей падчас пажару, заслугі ва ўмацаванні грамадскага парадку і барацьбе са злачыннасцю, ахове дзяржаўнай граніцы, значны асабісты ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, удасканаленне заканадаўства, падатковай і судовай сістэм, распрацоўку і мадэрнізацыю ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, развіццё калійнай галіны, дрэваапрацоўчай і лесагаспадарчай вытворчасці, тарфяной прамысловасці, машынабудавання, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, грамадзянскай авіяцыі, сродкаў сувязі і аўтамабільнага спорту, выдатныя дасягненні ў сферах навукі, аховы здароўя, адукацыі і культуры.

Так, ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўзнагароджаны намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў у інфармацыйнай сферы Следчага камітэта Сяргей Гамко і намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела па расследаванні кіберзлачынстваў Следчага камітэта Аляксандр Сямёнік.

Ордэна Пашаны ўдастоены першы намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Клепча і дырэктар ЗАТ "Пінскдрэў-Бабруйск" Уладзімір Маркушэўскі.

Муляр аддзела па эксплуатацыі і рамонце жылфонду "Брэсцкай ЖКГ" Андрэй Здановіч узнагароджаны медалём "За выратаванае жыццё". Намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі расследавання кіберзлачынстваў і лічбавага развіцця Следчага камітэта Леанід Мельнік і старшы следчы па асабліва важных справах гэтага ўпраўлення Аляксандр Варанько ўдастоены медаля "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку". Медалём "За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы" ўзнагароджаны намеснік начальніка ўпраўлення 15-й пагранічнай групы пагранічнай службы Максім Шэлюк.

Большая частка работнікаў удастоена медаля "За працоўныя заслугі". У іх ліку дэкан біялагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Віктар Аверын, начальнік галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці Вольга Вілаўская, начальнік спартыўнай каманды "МАЗ - СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч, ветэрынарны ўрач сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Свіцязянка-2003" Анатоль Галушка, намеснік старшыні эканамічнага суда Брэсцкай вобласці Ніна Дзяркач, прафесар кафедры аўтамабільнага транспарту Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай Уладзімір Іваноў.

Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны дырэктар пачатковай школы нумар 7 Брэста Ганна Амельянчук, галоўны балетмайстар трупы заслужанага калектыву Беларусі "Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" Анжэла Андрачык, выкладчык Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі Яўгенія Дзягілева.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Беларусі. Галоўны навуковы супрацоўнік галіновай навукова-даследчай лабараторыі "АграВет" Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Аляксандр Аутка ўдастоены ганаровага звання "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь". Настаўнік рускай мовы і літаратуры Сноўскай сярэдняй школы Іна Віннік стала заслужаным настаўнікам Беларусі, прафесар кафедры інжынернага забеспячэння, радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і экалогіі Ваеннай акадэміі Валерый Балута - заслужаным работнікам адукацыі Беларусі, генеральны дырэктар прадпрыемства "Белтэлекам" Юрый Петручэня - заслужаным сувязістам Беларусі.

Ганаровае званне "Заслужаны шахцёр Рэспублікі Беларусь" прысвоена намесніку галоўнага інжынера па горных работах - начальніку ўпраўлення горных работ "Беларуськалія" Андрэю Пятроўскаму і кіраўніку праекта па будаўніцтве горна-абагачальных комплексаў ААТ "Трэст Шахтаспецбуд" Алегу Шаўцову. Начальнік авіяцыйна-тэхнічнай базы авіякампаніі "Белавія" Сяргей Рымдзёнак удастоены ганаровага звання "Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі