Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 снежня 2019, 19:12

Дзяржарганізацыі змогуць атрымліваць участкі для будаўніцтва жылля без удзелу ў аўкцыёнах

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 снежня падпісаў указ нумар 485 "Аб удасканаленні зямельных адносін і разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы па капітальным будаўніцтве і іншыя дзяржаўныя арганізацыі (з доляй дзяржавы больш за 50 працэнтаў) атрымалі права ўзводзіць кварталы індывідуальнай забудовы на прадастаўленых без правядзення аўкцыёнаў зямельных участках. Яны змогуць рабіць гэта як за кошт уласных рэсурсаў, так і з прыцягненнем грашовых сродкаў грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Пры прыцягненні грашовых сродкаў грамадзян аднакватэрныя (блакіраваныя) жылыя дамы будуць узводзіцца па заканадаўстве аб долевым будаўніцтве.

Указ спрашчае працэдуру канфіскацыі і прадастаўлення зямельных участкаў пры пераразмеркаванні (ратацыі) зямель паміж сельскагаспадарчымі і лесагаспадарчымі арганізацыямі. Праект адвядзення зямельнага ўчастка ў гэтых мэтах будуць распрацоўваць падраздзяленні землеўпарадкавання раённых выканкамаў. Пры гэтым выключана неабходнасць устанаўлення фіксаванай мяжы зямельнага ўчастка на мясцовасці.

У адпаведнасці з дакументам паведамленні аб правядзенні аўкцыёнаў па продажы дзяржаўнай маёмасці будуць размяшчацца на афіцыйных сайтах Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Гэта інфармацыя дадаткова павінна публікавацца ў друкаваных сродках масавай інфармацыі, вызначаных урадам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.

Таксама ва ўказе выкладаецца пералік дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, адказных за разгляд зваротаў па сутнасці ў асобных сферах жыццядзейнасці насельніцтва. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўпаўнаважаны разглядаць шэраг актуальных катэгорый зваротаў: аб дзейнасці гаражна-будаўнічых, дачных кааператываў, садоўніцкіх таварыстваў, а таксама антыкрызісных кіраўнікоў (сумесна з Міністэрствам эканомікі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі