Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 сакавіка 2023, 18:59

Дзеянне падатковых прэферэнцый у крыптасферы прадоўжана да 1 студзеня 2025 года

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 сакавіка падпісаў указ нумар 80 "Аб асобных пытаннях падаткаабкладання", якім прадаўжаецца да 1 студзеня 2025 года дзеянне падатковых прэферэнцый у крыптасферы, прадугледжаных дэкрэтам ад 21 снежня 2017 года нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указам таксама прадугледжана распрацоўка да 1 ліпеня 2024 года канцэпцыі далейшага развіцця сферы лічбавых знакаў у Беларусі.

Як паведамлялася, дэкрэтам нумар 8 устанаўлівалася, што дзейнасць па майнінгу, набыцці, адчужэнні токенаў, якая ажыццяўляецца фізічнымі асобамі, не з'яўляецца прадпрымальніцкай дзейнасцю, а токены не падлягаюць дэклараванню.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі