
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 329, якім унесены змяненні ва ўказ ад 24 верасня 2009 года нумар 466 "Аб некаторых мерах па рэалізацыі тавараў, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам прадугледжана прадаўжэнне на два гады (да 2024 года) дзеяння мер дзяржаўнай падтрымкі экспарцёраў, што прадастаўлены раней указам нумар 466.-0-