Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2023, 11:46

Дынаміка злачыннасці, абарона законных правоў людзей і тэма збеглых. Падрабязнасці нарады ў Лукашэнкі

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абарона законных правоў і інтарэсаў грамадзян Беларусі стала адной з галоўных тэм нарады ў Прэзідэнта Беларусі аб грамадска-палітычнай абстаноўцы і стане злачыннасці ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Разам з асноўнай тэмай нарады, карыстаючыся выпадкам, кіраўнік дзяржавы звярнуўся і да шэрага іншых актуальных пытанняў - ад утрымання і рамонту дарог да работы індывідуальных прадпрымальнікаў. Ён таксама даручыў больш актыўна папулярызаваць і дэманстраваць дасягненні беларускіх вучоных, на што ёсць запатрабаванне ў грамадстве з улікам вялікай цікавасці да выстаўкі "Беларусь інтэлектуальная".

"Тэма сённяшняй размовы - злачыннасць, дынаміка злачыннасці ў краіне. Асаблівую ўвагу прашу звярнуць на злачынствы тэрарыстычнай накіраванасці. Для нас гэта цяпер вельмі важна. І калі наогул падвесці рысу пад тымі пытаннямі, якія звязаны са злачыннасцю і злачынствамі, пытанне глыбокае - абарона законных правоў і інтарэсаў нашых людзей. Гэта галоўнае, - абазначыў Аляксандр Лукашэнка галоўную тэму для абмеркавання. - Мы мала ўвагі звяртаем апошнім часам на гэту праблему. Але яна існуе. Няхай гэта ў параўнанні з іншымі дзяржавамі, нават самымі дэмакратычнымі ў свеце, кропля ў моры. Але, тым не менш, пра гэта нельга забываць".

"У сувязі з гэтым я хацеў бы сёння абмеркаваць з вамі, як быць з тымі, хто яшчэ ўчора выступаў супраць дзяржавы (мы ўсе памятаем 2020 год), пакінуў краіну (нехта ў месцах не вельмі аддаленых), а сёння раскаяўся, але баіцца вярнуцца назад або звяртаецца да мяне з просьбай аб памілаванні. Я адчуваю, што ў асобнай часткі нашага грамадства з'явілася запатрабаванне на гэту тэму. Я даручаў Адміністрацыі з удзелам грамадскасці прапрацаваць гэта пытанне і прапанаваць механізм яго вырашэння", - нагадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму даручаў прапрацаваць адпаведную тэму з удзелам грамадскасці: "Я выконваю свае абавязкі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй нашай краіны. Як кіраваў краінай, так і кірую. Што датычыцца сілавікоў, згадзіцеся, што яны сваю ролю ў 2020 годзе адыгралі. Яны тады не падвялі ў цэлым. У цэлым яны выконвалі выразна пастаўленыя перад імі задачы. Кожную хвіліну я быў у тэме, аддаваў адпаведныя распараджэнні, і сілавыя падраздзяленні не адступілі, не памыліліся і нідзе, па вялікім рахунку, не праваліліся. Вядома, я сёння ўлічваю іх меркаванне. Для мяне вельмі важна меркаванне маіх хлопцаў, якія служаць сёння ў спецпадраздзяленнях. Ваенныя людзі, якіх мы прыцягвалі для таго, каб навесці парадак. Унутраныя нашы войскі - хлопцы стаялі тут насмерць. Вядома, я бязмерна іх паважаю, аддаю належнае і ўлічваю іх меркаванне".

Разам з тым Прэзідэнт адзначыў, што лёс ваенных і дзяржслужачых, з аднаго боку, - жорстка рэагаваць, абараняючы краіну і правапарадак, але ў той жа час не зыходзіць з асабістага, а, кіруючыся дзяржаўнымі інтарэсамі, недзе адступіць, зрабіць крок насустрач, калі гэта патрэбна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі