Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 верасня 2022, 14:22

Дыялог пакаленняў - гэта заўсёды цікава. Лукашэнка пра фармат адкрытага ўрока

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыялог пакаленняў - гэта заўсёды цікава. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у ходзе адкрытага ўрока на тэму "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго задача як Прэзідэнта падзяліцца з маладымі людзьмі не ведамі гісторыка па першай адукацыі і нават не асабістым поглядам на падзеі сённяшняга дня, а перш за ўсё палітычным вопытам. Таму тэма сённяшняга адкрытага ўрока і гучыць так - "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню". "Яна актуальная і ў кантэксце Года гістарычнай памяці, і ў кантэксце апошніх падзей у Беларусі, Украіне, Расіі, у свеце ў цэлым, - заявіў беларускі лідар. - Менш за ўсё хацелася б, каб наша з вамі сустрэча ператварылася ў класічную лекцыю", - заўважыў Прэзідэнт.

"Дыялог пакаленняў - гэта заўсёды цікава. Ён вядзецца ўсё жыццё і кожны дзень. І ў вас дома, і ў мяне, як здагадваецеся. А сёння з улікам фармату сустрэчы ён, можна сказаць, прагучыць на ўсю краіну. Разумею, што вы вельмі розныя, у кожнага ёсць сваё меркаванне, ваш грамадзянскі светапогляд сфарміраваны. Хоць, паверце, яшчэ не канчаткова. Лёс не раз адкарэкціруе многія погляды на жыццё і не раз прымусіць вярнуцца да пражытага", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі