Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 красавіка 2020, 19:30

Для дыверсіфікацыі паставак нафты - у Беларусі ў бягучым годзе пачнуць будаваць нафтаправод Гомель - Горкі

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мэтах дыверсіфікацыі паставак нафты ў Беларусь у 2020-2023 гадах будзе рэалізаваны інвестыцыйны праект па будаўніцтве магістральнага нафтаправода Гомель - Горкі. Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Заказчыкам па праектаванні і будаўніцтве нафтаправода вызначана ААТ "Гомельтранснафта Дружба", генеральнай праектнай і генеральнай падраднай арганізацыяй - вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта".

Органам дзяржаўнага і мясцовага кіравання даручана аказваць садзейнічанне заказчыку ў будаўніцтве аб'екта і пры неабходнасці прымаць іншыя меры па рэалізацыі распараджэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі