
3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і гарачыня да плюс 32 градусаў чакаюцца ў Беларусі 4 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У бліжэйшыя суткі ў краіне будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер чакаецца няўстойлівы слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ноччу будзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, днём паветра прагрэецца да плюс 23-29, па ўсходняй палавіне рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30-32 градусаў. Сіноптыкі папярэдзілі аб аранжавым узроўні небяспекі.-0-