Сцяг Пятніца, 12 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2024, 09:15

Дарожная карта супрацоўніцтва Беларусі і Манголіі да 2026 года падпісана ва Улан-Батары

3 чэрвеня, Улан-Батар /Кар. БЕЛТА/. Дарожная карта супрацоўніцтва Беларусі і Манголіі на 2024-2026 гады падпісана ва Улан-Батары па выніках афіцыйных перагавораў на вышэйшым узроўні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Подпісы пад дакументам паставілі міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік і міністр замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг.
Акрамя таго, падпісаны галіновыя дарожныя карты на аналагічны трохгадовы перыяд, якія датычацца супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і ў галіне АПК. З беларускага боку подпісы пад дакументамі паставілі міністр адукацыі Андрэй Іванец і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі