ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 15 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 красавіка 2022, 12:57

"Далі старт абнаўленню помніка". Лукашэнка пра выбар месца для суботніка

16 красавіка, Лагойскі раён /Кар. БЕЛТА/. Выбар мемарыяльнага комплексу "Хатынь" для работы на суботніку быў па-за канкурэнцыяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З таго спіса для выбару "Хатынь" была па-за канкурэнцыяй, калі мне прапанавалі, дзе можна папрацаваць, - сказаў Прэзідэнт. - Але самае галоўнае, гэта ж гісторыя - 80 гадоў у наступным годзе".

"Сімвалізм у тым, што мы сёння з вамі далі старт абнаўленню гэтага помніка і адраджэнню яго", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы прывёў прыклад, што ў адным з месцаў мемарыяльнага комплексу раней была вясковая цэркаўка каля старых могілак. "І вось яна тут, на гэтым прыгорку, проста просіцца, каб мы аднавілі яе, гэту душэўную драўляную цэркаўку. Пахадзіўшы, людзі тут змогуць зайсці ў царкву, паставіць свечку", - сказаў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, да 80-годдзя ў асноўным будзе завершана абнаўленне помніка. "Мы дамовіліся, што кожны год мы нейкі элемент павінны тут уносіць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт на рэспубліканскім суботніку ў складзе брыгад працаваў на закладцы парку гістарычнай памяці: усяго 149 саджанцаў - па колькасці загінулых жыхароў вёскі Хатынь. Былі таксама высаджаны пладовыя дрэвы і кусты каля сімвалічных зрубаў дамоў. "Як сімвал, што якія б цяжкасці і часы ні былі, жыццё прадаўжаецца. І тут яно таксама, нягледзячы на гэты жорсткі гістарычны сімвалізм", - адзначыў беларускі лідар.

Ён таксама падкрэсліў, што ўсе заробленыя ў Беларусі на суботніку сродкі будуць накіраваны на развіццё мемарыяльнага комплексу "Хатынь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі