13 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Дагавор аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы ўступіў у сілу. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін па выніках афіцыйных перагавораў у Маскве падпісалі пратакол аб абмене граматамі аб ратыфікацыі адпаведнага дагавора. Такім чынам, дакумент уступіў у сілу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Бакі прадоўжаць нарошчваць сумесныя намаганні па эфектыўным рэагаванні на сучасныя выклікі і пагрозы ў мэтах умацавання бяспекі Беларусі і Расіі ў рамках агульнай абароннай прасторы Саюзнай дзяржавы", - гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў па выніках праведзеных 13 сакавіка афіцыйных перагавораў у Маскве.
У міжнародным дагаворы замацаваны ўзаемныя гарантыі па ажыццяўленні неабходных мер у выпадку замахаў на бяспеку Беларусі і Расіі, а таксама Саюзнай дзяржавы ў цэлым.
Выкананне абавязацельстваў прадугледжвае калектыўнае процідзеянне аднабаковым абмежавальным мерам эканамічнага і іншага характару, выкарыстанне бакамі патэнцыялу сваіх адносін з іншымі дзяржавамі і іншымі суб'ектамі міжнароднага права для прадухілення замахаў на бяспеку, прыняцце мер у адказ не толькі на ўчыненыя акты агрэсіі, але і на пагрозы іх учынення, а таксама неадкладнае прадастаўленне неабходнай ваеннай, ваенна-тэхнічнай і іншай дапамогі.
Прадугледжанае дагаворам супрацоўніцтва мае паглыблены характар, што адпавядае існуючым ваенна-палітычным выклікам.-0-