Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 сакавіка 2021, 13:19

Дабрабыт грамадзян і моцная дзяржава: Лукашэнка назваў асабістыя інтарэсы свайго прэзідэнцтва

23 сакавіка, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Мінскага вытворчага гарбарнага аб'яднання заявіў, што прымае рашэнні зыходзячы з двух інтарэсаў - дабрабыту грамадзян і пабудовы моцнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паверце, я ніколі асабістых інтарэсаў не прад'яўляў. У мяне няма "залатога дна", няма нічога - усё хлусня, гэта карцінкі. У мяне было толькі адно: каб простыя людзі мелі нешта ад нашых праектаў. І другое - дзяржава. Мы адбыліся як дзяржава. Я не магу яе загубіць. Вось мае інтарэсы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што, зыходзячы з гэтых патрабаванняў, гатовы падтрымліваць розныя праекты і прадпрыемствы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі