Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2024, 18:42

Да канца 2026 года плануецца пабудаваць высакавольтную лінію і павысіць надзейнасць Мазырскага энергавузла

Фота з архіва
Фота з архіва
12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня падпісаў указ нумар 358 "Аб павышэнні надзейнасці электразабеспячэння", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прадугледжвае ўзвядзенне высакавольтнай лініі 330 кВ Мазыр - Петрыкаў - Мікашэвічы з рэканструкцыяй дзвюх падстанцый па 330 кВ "Мазыр" і "Мікашэвічы" ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях.

Заказчыкам па распрацоўцы праектнай дакументацыі і па будаўніцтве гэтага аб'екта вызначана РУП "Гомельэнерга", генеральным праекціроўшчыкам - РУП "Белэнергасеткапраект", генеральным падрадчыкам - ААТ "Захадэлектрасеткабуд".

Указ накіраваны на павышэнне надзейнасці электразабеспячэння Мазырскага энергавузла. Для гэтага праекта прадугледжваецца асаблівы парадак будаўніцтва, што дасць магчымасць забяспечыць яго завяршэнне ў 2026 годзе.

Задачу правесці рэвізію электрасетак па краіне і пры неабходнасці іх мадэрнізаваць Прэзідэнт паставіў у час селектарнай нарады 19 ліпеня, тэмай якой стала ў тым ліку ўстараненне наступстваў урагану. Аляксандр Лукашэнка даручыў у цэлым паглядзець на стан ліній электраперадачы і не проста аднавіць электразабеспячэнне, а замяніць апоры на новыя, дзе гэта неабходна.

"Губернатары, вазьміце гэта на кантроль. Патрабуйце, каб былі адноўлены ўсе лініі электраперадачы. А слабыя, худыя лініі трэба замяніць. Гэта вялікая работа, не аднаго дня. Але мы з ім (міністрам. - Заўвага БЕЛТА) дамовіліся, што трэба рабіць. Гэта трэба ўзяць на кантроль", - даручыў беларускі лідар. З боку дзяржавы, запэўніў ён, будзе неабходная фінансавая падтрымка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі