Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 красавіка 2019, 19:18

Да 100 маладых афіцэраў запасу прызавуць у 2019 годзе на службу ва Узброеныя Сілы Беларусі

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 100 маладых афіцэраў запасу прызавуць у 2019 годзе на службу ва Узброеныя Сілы Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 137 "Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з указам неабходна прызваць у 2019 годзе на ваенную службу ва Узброеныя Сілы грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, у колькасці да 100 чалавек.

Міністэрству абароны даручана забяспечыць назначэнне прызваных грамадзян на воінскія пасады, што адпавядаюць іх ваенна-ўліковым спецыяльнасцям. Савет Міністраў да 1 лютага 2020 года павінен прадставіць Прэзідэнту Беларусі інфармацыю аб выніках прызыву на ваенную службу афіцэраў запасу.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі