Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 снежня 2022, 09:34

"Час цяпер важней за грошы". Лукашэнка аб рэалізацыі патэнцыялу супрацоўніцтва з Расіяй

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў пытанні рэалізацыі патэнцыялу супрацоўніцтва з Расіяй час цяпер важней за грошы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам па выніках перагавораў у Мінску з Прэзідэнтам Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"2022 год дае падставы сцвярджаць з асцярожным пакуль аптымізмам, што мы спраўляемся, і даволі нядрэнна, з эканамічнымі выклікамі. Нечакана для саміх сябе раскрываем той наш вялікі патэнцыял, які ў іншыя часы проста не бачылі або не верылі ў яго. Але патрэбна хуткасць у прыняцці і рэалізацыі рашэнняў. Час цяпер важней за грошы. У гэтым сутнасць нашых перагавораў сёння", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён расказаў, што з Уладзімірам Пуціным яны абмеркавалі ход рэалізацыі агульнага плана эканамічнага развіцця - 28 саюзных праграм. Пакуль выканана каля 60 працэнтаў ад агульнай колькасці задач, вызначаных гэтымі праграмамі. Падпісаны ўжо шэраг сістэмаўтваральных дакументаў у мытнай сферы, падаткаабкладанні. "Трэба развіваць наш поспех", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, ключавую важнасць маюць праграмы, якія прадугледжваюць стварэнне аб'яднаных энергетычных рынкаў (дадзены адпаведныя даручэнні ўрадам, каб дапрацаваць гэтыя праграмы), фарміраванне адзінай прамысловай і аграрнай палітыкі. "Мы дамовіліся, што будзем умацоўваць нашу кааперацыю. Не будзем ствараць непатрэбных паралельных вытворчасцей, калі яны ёсць у той ці іншай краіне, і будзем рабіць акцэнт на прамысловасці", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Бакі таксама гаварылі аб уніфікацыі рэгулявання транспартнага рынку. "Думаю, у бліжэйшы час усе пытанні здымем па гэтай тэме", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэтыя пытанні забяспечаць роўныя ўмовы дзейнасці суб'ектаў гаспадарання і доступ тавараў да дзяржаўных закупак. Па ўсіх гэтых напрамках вырашылі паскарацца. Тэмпы, тэмпы і яшчэ раз тэмпы. Час не церпіць", - акцэнтаваў увагу беларускі лідар.

Ён упэўнены, што трэба канцэнтраваць сумесныя намаганні на пераўтварэнні эканомік Беларусі і Расіі ў напрамку павышэння іх навукаёмістасці, інавацыйнасці, лічбавізацыі і тэхналагічнага суверэнітэту.

"Усе гэтыя напрамкі маюць стратэгічны характар. Такія пытанні вырашаюцца не сёння і не заўтра. Трэба час", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі захавалі вытворчасці, якія засталіся ад Савецкага Саюза, і ў гэтым заслуга краіны. "Мы гэта захавалі і змаглі ў неймаверна складаных умовах развіць. Тое, што мы вырабляем, нам трэба працэнтаў на 60. Усё астатняе вырабляецца на экспарт. І калі нашы заходнія партнёры сышлі, мы аказаліся для вялікай Расіі запатрабаванымі. А гэта наша агульнае, што мы стваралі зусім нядаўна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі