Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2020, 13:26

Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да падбору кандыдатур для новых кадравых назначэнняў вельмі ўважліва падыходзілі. "Час патрабуе не толькі добрых прафесіяналаў. Сёння час патрабуе надзейных людзей, верных і адданых сваёй дзяржаве", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Мартынюка Леаніда Аляксеевіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Магілёўскай вобласці;

Бурака Канстанціна Віктаравіча - кіраўніком Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;

Еўдачэнку Андрэя Аляксандравіча - пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Арганізацыі па забароне хімічнай зброі па сумяшчальніцтве;

Ермаловіча Максіма Леанідавіча - пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Міжнароднай марской арганізацыі па сумяшчальніцтве.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Барташа Сяргея Іванавіча - старшынёй Бярозаўскага райвыканкама;

Мароза Мікалая Мікалаевіча - старшынёй Ляхавіцкага райвыканкама;

Сойкі Андрэя Васільевіча - генеральным дырэктарам ААТ "Нафтан";

Карчэўскай Наталлі Уладзіміраўны - рэктарам УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў";

Лапцевай Наталлі Яўгенаўны - рэктарам УА "Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт";

Бахановіча Аляксандра Генадзьевіча - рэктарам УА "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт";

Гарошкі Аляксандра Васільевіча - намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі