Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 сакавіка 2025, 03:59

"Чаму я павінен быў абараняць Украіну?" Лукашэнка пра эскалацыю беларуска-ўкраінскіх адносін

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіна пачала эканамічную вайну з Беларуссю раней за Захад. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу, паведамляе БЕЛТА.

"Мяне часта пытаюцца, ці ведаў я аб тым, што гэта вайна пачнецца ў лютым тры гады таму. Не, я не ведаў. Але калі б ведаў, я Украіну тады не абараняў бы. Таму што ў той момант мы ўжо знаходзіліся ў стадыі эканамічнай вайны з Украінай", - заявіў беларускі лідар.

Ён нагадаў, што Украіна раней, чым амерыканцы і Заходняя Еўропа, увяла супраць Беларусі санкцыі, закрыла граніцу. "Яны арыштавалі тысячы нашых чыгуначных вагонаў з таварамі. Дагэтуль не вярнулі. І каля тысячы велікагрузных аўтамабіляў. Яны арыштавалі 75 нашых грамадзян, вадзіцеляў, якія працавалі на гэтых аўтамабілях. І мне давялося праводзіць спецаперацыю для таго, каб іх адтуль выцягнуць. Траіх яны забілі і знявечылі целы, каб мы не зразумелі, як гэта здарылася, - сказаў Прэзідэнт. - Дык чаму я павінен быў абараняць Украіну? Інакш кажучы Украіна пайшла на эскалацыю адносін з Беларуссю раней, чым амерыканцы і ўвесь Захад".

"Таму нас няма чаго папракаць. Але тым не менш мы выступілі за тое, каб не было вайны, каб быў мір. Гэта была наша пазіцыя. І я ў першыя дні вайны патэлефанаваў Зяленскаму і яму гэта ўсё расказаў", - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі