22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы са студэнтамі адказаў на пытанне, як стаць членам яго каманды, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ты павінен быць адукаваным чалавекам, прафесіянальным і любіць сваю краіну", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, таксама трэба "мець незвычайныя здольнасці", каб выйграць канкурэнцыю з іншымі топ-чыноўнікамі. Напрыклад, з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыем Крутым або міністрам адукацыі Андрэем Іванцом. "А яны вельмі моцныя людзі", - заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ў яго няма кланавага падыходу ў фарміраванні сваёй каманды. У якасці аднаго з прыкладаў ён прывёў старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву, якую кіраўнік дзяржавы раней не ведаў, - да таго, як яна была назначана на высокія пасады. "Чалавек, які любіць сваю краіну, здольны - ідзі працуй", - агучыў галоўны свой прынцып Прэзідэнт.
"Таксама як і прэм'ер-міністр. Зыходзілі з таго: патрыёт, здольны - ідзі працуй, гэта значыць, усё сумленна і справядліва. Трэба жадаць, хацець, любіць і быць прафесіяналам. Абавязкова. Без гэтых якасцей нельга", - дадаў Прэзідэнт.-0-