Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
27 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з пераканаўчай перамогай на выбарах Прэзідэнта Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Крамля.
"Пераканаўчая перамога на выбарах наглядна сведчыць аб Вашым высокім палітычным аўтарытэце, а таксама аб несумненнай падтрымцы насельніцтвам дзяржаўнага курсу, якога прытрымліваецца Беларусь. За апошні час нам удалося нямала зрабіць для ўмацавання дружалюбных сувязей паміж Масквой і Мінскам. І, вядома, мы прадоўжым цесную сумесную работу па далейшым развіцці шматпланавага расійска-беларускага супрацоўніцтва, павышэнні эфектыўнасці інстытутаў Саюзнай дзяржавы і пашырэнні ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы", - гаворыцца ў віншаванні.
Уладзімір Пуцін пажадаў Аляксандру Лукашэнку новых поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці на карысць братэрскага беларускага народа, а таксама добрага здароўя і дабрабыту.
"Вы заўсёды жаданы і дарагі госць на расійскай зямлі. Як умовіліся, чакаю Вас у хуткім часе ў Маскве", - заявіў Прэзідэнт Расіі.-0-