ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 ліпеня 2021, 13:27

Быць адданым свайму народу і дзяржаве - Лукашэнка абазначыў галоўныя якасці ўпраўленцаў

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важная якасць упраўленца - быць адданым свайму народу і дзяржаве. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што па некаторых кандыдатурах шмат разоў вяртаў дакументы на дадатковы разгляд, каб чыноўніка, які прэтэндуе на тую ці іншую пасаду, вывучылі яшчэ раз. "Нават вось кіраўнік Адміністрацыі сёння раніцай даведаўся, што ён (былы намеснік старшыні КДБ Уладзімір Калач. - Заўвага БЕЛТА) будзе назначаны памочнікам Прэзідэнта. У мяне было тысяча пытанняў, але на ўсе пытанні я атрымаў адказы. Апошні адказ быў ад яго цяперашняга начальніка: учора позна вечарам ён мне далажыў пра гэтага генерала, - раскрыў некаторыя падрабязнасці Аляксандр Лукашэнка. - Мы вельмі акуратна падыходзім да падбору кадраў".

"Мінулы год нас шмат чаму навучыў, таму на чале ўлады павінны быць дастойныя людзі. Гэта так званая дэмакратыя, якой наогул у свеце няма... Ужо ўсе пераканаліся ў гэтым, і дзякуй богу, што пераканаліся. І калі мы зыходзілі з таго, што трэба свабоду даць пры назначэнні, нейкае конкурснае саперніцтва павінна быць, павінны быць прафесіяналы і гэтак далей - усё гэта правільна. Павінны быць прафесіяналы, вось вы - прафесіяналы. Але не менш важная якасць у кожнага з вас - вы павінны быць адданымі свайму народу і дзяржаве", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу назначэнцаў: "Калі вы прыйшлі ў кабінет да Прэзідэнта, то вы не павінны забываць, што ў краіне ёсць Прэзідэнт. Ён можа некаму не падабацца, але калі вы назначаецеся гэтым Прэзідэнтам (я гэта дыпламатам гаварыў), то вы прадстаўляеце Прэзідэнта на тым ці іншым участку. Вы з'яўляецеся тварам гэтага Прэзідэнта. А я ніколі не падводзіў тых, каго назначаў. І вас таксама я ніколі не падвяду. У гэтым можаце не сумнявацца".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, лейтматывам сённяшніх назначэнняў стала барацьба за суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. "Гэта наша краіна і мы яе нікому не павінны аддаць - лейтматыў усіх гэтых назначэнняў", - сказаў ён.

Прэзідэнт упэўнены, што ўсе прысутныя сёння ў яго кабінеце - сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. "Гэта вопытныя людзі. Прафесіяналізм - гэта перш за ўсё вопыт. Гэта не тое, што некаторыя "саплівыя" там ходзяць, школу сяк-так скончылі, адукацыі ніякай, і яны сёння хочуць, як яны кажуць, "на мерсах раз'язджаць і быць у шакаладзе". Але для таго, каб багата жыць (асабліва ў рыначных умовах, чаго яны вельмі хочуць), трэба сапернічаць і выйграваць - перш за ўсё мазгамі, ведамі, працавітасцю - у такіх, як яны, па ўзросце. Вось і ўся формула", - абазначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму я ведаю, што вы людзі дастойныя, і вельмі хачу, каб у вас атрымалася гэта работа, з кім бы вы ні працавалі. Хто б ні быў у вас начальнікам, вы павінны быць прафесійнымі людзьмі, адданымі сваёй дзяржаве - гэта раўназначна "заўсёды адстойвалі сваё меркаванне". І калі трэба некага абараніць - значыць, трэба абараніць, у вас будзе нямала падначаленых. Нельга кідаць адных тых людзей, якія заслугоўваюць падтрымкі. Прынамсі, вы заўсёды знойдзеце ў мяне такую падтрымку", - яшчэ раз звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі