
19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам - Днём ратавальніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Вы прадаўжаеце высакародны і гераічны шлях многіх пакаленняў беларускіх ратавальнікаў, якія не раз дэманстравалі гонар і годнасць, мужнасць і адвагу, гатоўнасць да самаахвяравання, адказваючы на пагрозы прыроднай стыхіі і тэхнагенных катастроф, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякую вам за адданае служэнне Айчыне і свайму народу, за высокі прафесіяналізм, які вы штодзённа пацвярджаеце, прыходзячы на дапамогу ўсім, хто трапіў у бяду, за смеласць і рашучасць, праяўленыя ў экстрэмальных сітуацыях, за выратаваныя жыцці".
Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў па НС новых поспехаў у выкананні неймаверна складанай і адказнай місіі, накіраванай на захаванне міру, бяспекі і дабрабыту роднай Беларусі. "Будзьце мацнейшыя за кінутыя вам выклікі і беражыце сябе! Шчасця, моцнага здароўя і дабра вам, вашым родным і блізкім", - дадаў беларускі лідар.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём ратавальніка
Работнікам і ветэранам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях
Паважаныя таварышы!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём ратавальніка!
Вы прадаўжаеце высакародны і гераічны шлях многіх пакаленняў беларускіх ратавальнікаў, якія не раз дэманстравалі гонар і годнасць, мужнасць і адвагу, гатоўнасць да самаахвяравання, адказваючы на пагрозы прыроднай стыхіі і тэхнагенных катастроф.
Дзякую вам за адданае служэнне Айчыне і свайму народу, за высокі прафесіяналізм, які вы штодзённа пацвярджаеце, прыходзячы на дапамогу ўсім, хто трапіў у бяду, за смеласць і рашучасць, праяўленыя ў экстрэмальных сітуацыях, за выратаваныя жыцці.
Шчыра жадаю новых поспехаў у выкананні неймаверна складанай і адказнай місіі, накіраванай на захаванне міру, бяспекі і дабрабыту нашай роднай Беларусі.
Будзьце мацнейшыя за кінутыя вам выклікі і беражыце сябе! Шчасця, моцнага здароўя і дабра вам, вашым родным і блізкім.
Аляксандр Лукашэнка.
19 студзеня 2023 года.-0-