Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2021, 12:35

"Будзем напружвацца і закупляць абсталяванне". Лукашэнка даручыў прывесці ў парадак Віцебскую абласную бальніцу

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці даручыў адрамантаваць абласную бальніцу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час нарады ў аблвыканкаме была адзначана няхватка фінансавання ў ахове здароўя. Як падкрэсліў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін, гэта ўплывае на тэрміны рэканструкцыі ўстаноў. Асабліва гэта актуальна для Віцебскай абласной бальніцы: яна пабудавана ў 1980-я гады і з таго часу практычна капітальна не рамантавалася. Кадры ва ўстанове вельмі добрыя, але абсталяванне даўно трэба абнавіць, адзначылі ў аблвыканкаме. Абласны бюджэт з гэтым не справіцца, дадалі там.

"Лічыце і дакладвайце. Абласная бальніца павінна быць абласной. Калі не будзе абласной бальніцы, як лячыць людзей? - спытаў Прэзідэнт. - Гэта нядобра. У нас ужо ў абласных бальніцах праблем практычна няма".

"Будзем напружвацца і закупляць абсталяванне. А палаты, знешні выгляд - гэта ўжо зробіце самі. Упірайцеся, напружвайцеся ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, збірайце грошы, з шапкай хадзіце па вобласці, але гэта хаця б зрабіце. А з абсталяваннем пастараюся дапамагчы, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Вы ведаеце: лішніх грошай няма. Але тым не менш гэта галоўнае: калі мы цяпер не прымем меры па насычэнні нармальным абсталяваннем нашых бальніц, сучаснымі лякарствамі нашых бальніц - заўтра гэта адгукнецца. Людзей лячыць трэба".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі