Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 мая 2022, 12:10

"Будуць у нас і свае мерседэсы". Лукашэнка аб сумеснай рабоце з Расіяй па імпартазамяшчэнні

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія ва ўмовах санкцыйнага націску маюць намер узмацніць работу па імпартазамяшчэнні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі Глебам Нікіціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытаннем нумар адзін для эканомік дзвюх краін Прэзідэнт назваў імпартазамяшчэнне. "Мы вельмі сур'ёзна размаўлялі з Прэзідэнтам Расіі зусім нядаўна. Днямі мы сустрэнемся зноў па гэтых напрамках, будзем іх абмяркоўваць. Мы паглядзелі ўжо, якія нам праграмы трэба рэалізаваць, мы палічылі, колькі на гэта пойдзе грашовых сродкаў", - сказаў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, прамысловасць дзвюх краін мае патэнцыял, каб вырабляць практычна любую прадукцыю, але ў асобных галінах патрабуецца палепшыць якасць, каб яна была на сусветным узроўні. На гэта, безумоўна, спатрэбіцца некаторы час. "Добра, не будзем ездзіць у гэты час на мерседэсах. Пакуль праедземся на сваіх аўтамабілях, якія ў нас былі", - заўважыў наконт гэтага Аляксандр Лукашэнка.

Прадаўжаючы тэму імпартазамяшчэння, Прэзідэнт звярнуў увагу, што нядаўна Расія заявіла аб намеры выпускаць лады, масквічы. "А што дрэннага? Гэта ўжо не тыя масквічы савецкія, зразумела. Але, магчыма, яшчэ і не мерседэсы. Настане час - будуць у нас і свае мерседэсы. На гэта часу шмат не трэба", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Тым больш што айчынныя спецыялісты ўжо атрымалі вопыт работы з буйнымі замежнымі кампаніямі, перанялі ў іх шэраг кампетэнцый.

Разам з тым Беларусь цяпер не сутыкнулася з такімі складанасцямі, як Расія, ад таго, што заходнія вытворцы аўтамабіляў пакінулі рынак. "У Беларусі мы, дзякуй богу, іншаземцаў не клікалі да сябе. А калі і клікалі, то толькі невялікі пакет акцый (прадавалі ім. - Заўвага БЕЛТА), а кантроль быў за намі. Таму я нават не заўважаю такой размовы, што ў нас нехта пайшоў і мы ахнулі. У нас гэтага няма. Мы рабілі стаўку на сваё. Не спяшаліся ўсё і ўся прыватызаваць", - растлумачыў Прэзідэнт. Ён упэўнены, што эфектыўнасць работы дзяржаўных кампаній для краіны і народа значна вышэйшая, чым у прыватных: "Які б ні быў прыватнік, а ён усё роўна глядзіць у сваю кішэнь".

"Эканоміка такім чынам кіруемая. Яшчэ раз падкрэсліваю: так, нам патрэбна імпартазамяшчэнне. Але па асобных, невялікіх пазіцыях, нават не па галінах, каб канкурыраваць на рынках у Расіі, Кітаі, іншых краінах", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі