Сцяг Панядзелак, 23 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2025, 18:52

"Больш за ўсіх уражвае Польшча". Лукашэнка пра былых саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі

Фота Unsplash
Фота Unsplash
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Былыя саюзнікі па антыгітлераўскай кааліцыі цяпер вядуць з намі вайну на палітычным, эканамічным і інфармацыйным франтах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Еўрапейскія краіны - удзельнікі антыгітлераўскай кааліцыі, нашы былыя саюзнікі, тыя, што з надзеяй і кветкамі чакалі прыходу Чырвонай Арміі і вызвалення ад фашызму, вядуць з намі вайну на палітычным, эканамічным і інфармацыйным франтах", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Больш за ўсіх уражвае Польшча, вызваляючы якую наша армія страціла звыш паўмільёна байцоў. Яны ж не дажылі да Перамогі лічаныя месяцы, дні. Паўмільёна!" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі