ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 26 студзеня 2022
Мінск -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 кастрычніка 2021, 09:41

Больш за 50 дзеячаў розных сфер удастоены дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнамі, медалямі і ганаровымі званнямі адзначаны 33 прадстаўнікі розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, прафесіяналізм, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выратаванні людзей на вадзе, вялікі асабісты ўклад у развіццё кардыялагічнай і эндакрыналагічнай службы, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне статыстыкі, значныя дасягненні ў навукова-даследчай рабоце, прамысловасці, дрэваапрацоўцы, сельскай і дарожнай гаспадарках, сферах аховы здароўя, культуры і мастацтва. Адпаведны ўказ падпісаў 25 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ордэнам Айчыны ІІІ ступені ўзнагароджаны намеснік дырэктара па інавацыйным развіцці і высокіх тэхналогіях Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Юрый Астроўскі і дырэктар навукова-тэхнічнага цэнтра "ЛЭМТ" БелОМО Аляксей Шкадарэвіч.

Загадчыца кафедры эндакрыналогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Ларыса Данілава ўдастоена ордэна Пашаны.

Медалём "За выратаванае жыццё" ўзнагароджаны вадзіцель аўтамабіля прадпрыемства "Віцебскаблгаз" (Гарадоцкі раён) Дзмітрый Уладзіміраў.

Вялікая група работнікаў розных сфер удастоена медаля "За працоўныя заслугі". У іх ліку намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Нафтан" Сяргей Алтухоў, генеральны дырэктар ААТ "Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат" Юрый Крук, галоўны ўрач Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра дэрматавенералогіі і касметалогіі Віктар Спірыдонаў.

Прадстаўнікі розных арганізацый, устаноў культуры і аховы здароўя адзначаны медалём Францыска Скарыны. Сярод іх - прарэктар па вучэбнай рабоце Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Таццяна Калініна і старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава.

На падставе ўказа таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь: артысту-вакалісту (салісту) вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Дзмітрыю Качароўскаму, акцёру драматычнага тэатра і кіно, вядучаму майстру сцэны Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Сяргею Пяткевічу, а таксама артыстам балета Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Вользе Галавач і Юліі Галавіной - "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь"; мастаку-скульптару, прафесару кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандру Фінскаму - "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь"; старшыні Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміру Гаўрыловічу - "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь"; прафесару кафедры "Транспартныя і тэхналагічныя машыны" Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Уладзіміру Тарасіку - "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь"; намесніку дырэктара па хірургіі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава Віктару Кахнюку - "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь", дырэктару ААТ "Гастэлаўскае" Станіславу Сакалоўскаму - "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь".

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена 18 работнікам сфер адукацыі і статыстыкі, санітарна-эпідэміялагічнай службы, энергетычнага комплексу, прадстаўнікам грамадскіх аб'яднанняў. Узнагароды, у прыватнасці, удастоена вялікая група прадстаўнікоў Нацыянальнага статыстычнага камітэта і рэгіянальных статыстычных упраўленняў, галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Сенненскага і Пастаўскага раёнаў Віцебскай вобласці Сняжана Мяцеліца і Святлана Расеева, генеральны дырэктар "Белэнерга" Павел Дрозд, намеснік міністра энергетыкі Сяргей Рэянтовіч, выхавальнік дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці горада Полацка Вольга Саварын і старшыня Беларускай федэрацыі альпінізму Аляксандр Гадлеўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі