Фота з архіва
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як Br90 тыс. накіравана са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі на выплату 23 спецыяльных прэмій і 2 гранд-прэмій. Адпаведнае рашэнне савета спецфонду зацверджана распараджэннем, якое падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Заахвочваннямі фонду адзначаны калектыў "Лабараторыя эстраднага танца БДУКМ" і 24 прадстаўнікі таленавітай моладзі - пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў у галіне музычнага, харэаграфічнага і іншых відаў мастацтваў.
Распараджэнне з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да стварэння ўмоў для развіцця і навучання таленавітай моладзі, стымулявання яе творчай актыўнасці і прафесійнага росту.-0-