Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 мая 2020, 10:15

Больш як Br1 млн накіруюць са спецфонду Прэзідэнта на падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з дакументам стыпендыі фонду назначаны 199 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі. Пераможцам XVI Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіяды па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы і Міжнароднай студэнцкай алімпіяды ў галіне інфарматыкі і праграмавання (2019 год) прысуджаны грашовыя прэміі або заахвочвальныя стыпендыі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду. Пераможцы міжнароднай алімпіяды школьнікаў па фізіцы, хіміі і матэматыцы (2019 год), алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць" 2019 года і ХХІ Рэспубліканскага турніру юных матэматыкаў заахвочаны грашовымі прэміямі. Усяго на гэтыя мэты за кошт сродкаў рэзервовага фонду кіраўніка дзяржавы з рэспубліканскага бюджэту выдзелена больш як Br1 млн.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей і паспяховай вучобы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі