Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2022, 16:48

Больш як 60 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей удастоены ордэна Маці

13 снежня, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 423, у адпаведнасці з якім больш як 60 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей узнагароджаны ордэнам Маці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы аграпрамысловых прадпрыемстваў, будаўнічай галіны, сацыяльнай абароны, арганізацый харчовай прамысловасці, гандлю, устаноў адукацыі, аховы здароўя, рэлігійных аб'яднанняў і хатнія гаспадыні.

Сярод узнагароджаных - хатняя гаспадыня з Брэста Вікторыя Мартынюк, медрэгістратар Брэсцкай гарадской паліклінікі нумар 2 Мая Сыч, аператар машыннага даення ААТ "Касакоўскі" Жлобінскага раёна Марына Гатальская, паштальён рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта" Галіна Шаўчук, бухгалтар Шчучынскага раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці ў сферы адукацыі, спорту і турызму Вольга Каласоўская, аператар лініі Гродзенскага кансервавага завода Ірына Снітко, настаўнік гімназіі нумар 3 Магілёва Святлана Бондзіна, загадчыца малочнатаварнага комплексу "Семукачы" ААТ "Цішоўка" Магілёўскага раёна Вольга Курдзіль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі