Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Бягуха, тэлежурналіст і трэнер - сталі вядомы лаўрэаты прэміі "Беларускі спартыўны Алімп"

Прэзідэнт 08.01.2019 | 13:53

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2018 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Вольга Мазуронак удастоена прэміі за паспяховыя выступленні на міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку перамогу ў 2018 годзе на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы. Яна стала чэмпіёнкай міжнароднага Мінскага паўмарафону ў 2015 і 2016 гадах, заняла 2-е месца ў камандным чэмпіянаце Еўропы 2015 года, 4-е месца ў марафонскім бегу на Алімпійскіх гульнях 2016 года. Вольга Мазуронак - сярэбраны прызёр Кубка Еўропы ў бегу на 10 тыс. м, чэмпіёнкай Еўропы 2018 года, мае ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь".

Намеснік загадчыка аддзела спартыўнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Барыс Герстэн прадстаўлены да прэміі за папулярызацыю фізічнай культуры і спорту, прапаганду здаровага ладу жыцця. Ён адзін з самых вядомых і вопытных тэлевізійных журналістаў, больш за 25 гадоў працуе ў сферы спартыўнага вяшчання. Барыс Герстэн працаваў на трох Алімпійскіх і трох Паралімпійскіх гульнях, 12 універсіядах, вядзе рэпартажы з вядучых спартыўных падзей, з'яўляецца аўтарам тэлевізійных праектаў, адзначаных узнагародамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Старшы трэнер-выкладчык па спорце аддзялення скачкоў на батуце Гродзенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 3 Ірына Бараноўская стала лаўрэатам за падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, чэмпіёнаў і прызёраў чэмпіянатаў Еўропы, свету, іх этапаў. Яе выхаванцы за апошнія тры гады не раз станавіліся чэмпіёнамі і прызёрамі міжнародных спартыўных спаборніцтваў (Ангеліна Хацян, Артур Мікішка, Арцём Жук, Аляксей Дудараў).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Небяспека вясенніх выпальванняў Агонь на прысядзібным участку, паблізу збудаванняў можа стаць прычынай узгарання і нанесці ўрон.